Першая беларуская сетка Мантэсоры-садкоў
у Мінску

вядзецца запіс на 2023/2024 год навучання

Гадуем маленькіх беларусак і беларусаў
8:00-19:00

штодзень апроч выходных:
група на поўны дзень
8:00-13:00

штодзень апроч выходных:
група на палову дня
10:00-11:30

штосераду мантэсоры-заняткі
для самых малых (1-2 гады)
Наш клуб
Акуніцеся ў творчую і адукацыйную прастору, дзе навучальны працэс пабудаваны па міжнародных стандартах AMI і M + пад кантролем «International Montessori Institut Berlin-Riga».

На працягу дня дзеці займаюцца па спецыяльна распрацаванай праграме, якая ўключае як практычныя заняткі, так і спорт, вольны час, ежу і сон. Адпаведную дыету для дзяцей забяспечвае прафесійная каманда кухараў «Ўсё сваё» пад кіраўніцтвам фудкоўча Ксеніі Вяцскай.

Наш адукацыйны працэс пабудаваны так, што ў кожнага ёсць магчымасць для індывідуальнага развіцця. У нас дзеці вучацца быць незалежнымі ў побыце і ў соцыуму, а прафесіянальныя настаўнікі суправаджаюць развіццё кожнага, як асобы.

Дзетак ва ўзросце 1-2 гады мы запрашаем штосераду ў групы «Разам з бацькамі» а для больш самастойных мы працуем штодзень з 8 да 19. (апроч выходных)
Як мы працуем
Найлепшыя педагогі
«Дапамажыце мне зрабіць гэта самастойна!» - гэта дэвізам педагогікі Мантэсоры ва ўсім свеце. Абавязак настаўніка суправаджаць дзіцяці ў яго ўнікальным ладзе жыцця і ствараць магчымасці прытрымлівацца яго ці яе асабістага плана.

Нашыя педагогі назіраюць і дакументуюць як развіццё дзіцяці так і ход навучання. Яны актыўныя, калі сапраўды патрэбная дапамога, і яны «адступаюць», калі дзіця самастойна можа выканаць задачу. Дзіця не турбуецца, нават калі памыляецца. Настаўнікі падтрымліваюць і разумеюць як важна кожнаму дзіцяці часам пабыць у самоце і паназіраць за іншымі дзецьмі- гэта таксама частка адукацыйнага працэсу. Наяўнасць спакойнага настаўніка, які заўсёды і імгненна дасяжны, калі ў дзіцяці ёсць тыя ці іншыя пытанні, робіць дзяцей бестурботнымі і ўпэўненымі.

Мы штодня супрацоўнічаем са спецыялістамі розных сектараў, абменьваемся досведам у замежных краінах, і мы заўсёды працягваем вучыцца і паглыбяць веды.
Індывідуальны падыход
Навучанне – гэта вельмі індывідуальны працэс, які доўжыцца на працягу ўсяго жыцця і ўключае фізічнае, разумовае, сацыяльнае і інтэлектуальнае развіццё чалавека. Каб адсочваць развіццё, мы пісьмова дакументуем працэс навучання дзіцяці, адсочваючы мову дзіцяці, пазнавальныя здольнасці, рухацельныя і сацыяльныя навыкі. Гэтыя назіранні за развіццём дзіцяці, навучаннем і гульнявымі працэсамі зʼяўляюцца падмуркам як нашых гутарак з бацькамі, так і далейшай асабістай працы з кожным дзіцем.

Разам з дзецьмі мы ствараем тэчку з самаробнымі сшыткамі. У іх прадстаўлены малюнкі, самаробныя кнігі па розных тэмах (напрыклад па матэматыцы і іншых навуках), першыя літары і словы, прачытаныя і напісаныя, а таксама больш буйныя самазанятасці і выкананая праектная праца.
Рознаўзроставыя групы
Марыя Мантэсоры адзначыла, што дзеці, якія займаюцца ў змешанай узроставай групе, вельмі таварыскія, сацыяльна актыўныя і адказныя людзі. Бо менавіта ў дзяцей рознага ўзросту, ёсць шанец вучыцца так шмат адзін ад аднаго. Дзеці не сканцэнтраваны выключна на адной ролі, што карысна ў фарміраванні іх асобы, і максімальна набліжаны да рэальнага соцыуму. Такім чынам знікае патрэба быць ва ўсім першым, канкурэнцыя паміж аднагодкамі, скарачаецца, праблемы, характэрныя для групы аднагодак у нас амаль не з'яўляюцца.
Інклюзія і ўдзел бацькоў
Кожны чалавек унікальны, і гэта аснова для жыцця. Мы хочам, каб гэта разнастайнасць жыла разам. Інклюзія для нас, гэта ня толькі інтэграцыя дзетак у групу, але і падрыхтоўка дзяцей з асаблівасцямі развіцця да звычайнага жыцця ў соцыуме.

У кожнага з нас ёсць свае моцныя і слабыя бакі. Мы верым ва ўсіх дзетак, што яны хочуць і могуць вучыцца. Наша задача як дзіцячага клуба – знайсці спосаб падтрымаць гэтае жаданне ў дзяцей.

Шчыльная супраца паміж бацькамі і настаўнікамі, якое мы практыкуем, забяспечвае лепшае развіццё дзіцяці. Гэта таксама патрабуе індывідуальнага падыходу да дзяцінства і навучанню на аснове сям'і. Калі меркаванні бацькоў і настаўнікаў адрозніваюцца па нейкіх пытаннях, працэсы развіцця дзіцяці і навучання парушаюцца. Бацькоўскі ўдзел і цікавасць зʼяўляюцца неадʼемнай умовай нашай педагагічнай канцэпцыі.
Праца – гэта дзейнасць, якая выцякае з уласных інтарэсаў дзіцяці. У падрыхтаваным асяроддзі ў кожнага ёсць магчымасць знайсці цікавыя рэчы. І калі ў дзіцяці ёсць магчымасць такім самастойна выбраць занятак, то гэта будзе суправаджацца глыбокай цікавасцю і канцэнтрацыяй, прынясе задавальненне.

А калі дзіця падпарадкоўваецца толькі падручнікам ці жаданням дарослых, яно хутка стамляецца і ўсе менш і менш хоча да звяртацца да заняткаў. Такія дзеянні дарослага шкодныя для дзіцяці, бо гэта падрывае жаданне дзіцяці працаваць.
Нашыя заняткі
  • Мова і чытанне
    Усе нашыя заняткі праходзяць на роднай мове, і нават тыя дзеткі, што яшчэ не валодаюць беларускай, даволі хутка засвойваюць яе пачынаюць карыстацца ў штодзённым жыцці. У нашым садочку дзеткі павялічваюць свой слоўнікавы запас, засвойваюць чытанне, пісьмо, ствараюць свае першыя сшыткі і кнігі.
  • Матэматыка
    У садочку дзеці атрымліваюць першыя веды па матэматыцы у гульнях і на практыцы. Вывучаюць геаметрычныя фігуры, вучацца лічыць, складаць, адымаць, памнажаць і дзяліць!
  • Навука аб сусвеце
    Мы даем дзеткам пачатковыя веды па геаграфіі, гісторыі, біялогіі фізіцы і хіміі. Як створаны гэты свет? Якая ўзаемасувязь у рэчаў і прыродных з'яваў? Шукаем адказы разам!
  • Мастацтва
    Дзеткі штодзень ствараюць мастацкія творы ў розных тэхніках малявання, аплікацыі, лепкі. Мы заўсёды выкарыстоўваем экалагічныя і прыродныя матэрыялы.
  • Ангельская мова
    У нашым дзіцячым клубе мы ладзім білінгвістычныя заняткі на беларускай і ангельскай мовах.
  • Музыка і рытміка
    Для нашых дзетак мы распрацавалі музычную праграму на роднай мове! Разам спяваем па-беларуску, слухаем фальклорную і сучасную музыкі і канешне- танчым!
  • Беларускі дзень
    Мы распрацавалі праграмму для дзетак пра нашу любімую Беларусь. Яе гісторыю, краявіды, жывёльны і раслінны свет, вопратку, музыку! Мы вучым дзяцей любіць і шанаваць сваю радзіму
  • Арт-тэрапія
    Заняткі, якія дапамагаюць дзецям прыслухоўвацца да сябе, сваіх пачуццяў, выказваць іх, прэзентаваць сваю працу ўсім і адчуваць сябе прынятым і моцным. І таксама дапамагае нам, настаўнікам і бацькам лепш разумець нашых маленькіх зорачак
  • Спорт і актыўнасці
    Штодня мы займаемся з дзеткамі фізкультурай, гімнастыкай па методыцы «мяккай школы», шмат актыўнічаем на адкрытым паветры і на лазілках.
  • Свежае паветра
    На шпацыру мы дазваляем дзеткам даследаваць наваколле. Хадзіць па лужынах? Можна! Корпацца ў брудзе? Да калі ласка! Толькі практычным шляхам і назіраннем за прыродай даюцца веды і канешне асалода ад працэсу. Час ад часу мы арганізуем паходы каб больш назіраць за зменамі навакольнага свету.
  • Кулінарыя
    Мы гатуем разам з дзеткамі ў спецыяльна абсталяванай кухні!
    Кулінарыя дапамагае дзеткам развіваць самастойнасць і ўпэўненасць у сабе. Дапамагае на практыцы зацвердзіць веды па матэматыцы і маўленню. Дзеткі атрымліваюць навыкі, якія ім дапамагаюць у штодзённым жыцці.
Водгукі нашых наведвальнікаў
Па словах Марыі Мантэсоры, сапраўдная і ўнутраная свабода не можа быць дадзена або заваяваная чалавекам, яе можна стварыць толькі самастойна – як частку асобы. Імкненне дзяцей да незалежнасці ўсе больш і больш, зʼяўляецца асноўнай умовай і адпраўным пунктам. Замест умешвання і абмежаванняў дзіця мае патрэбу ў свабодзе, падтрымцы і павазе да ўнутранага плана развіцця. Па словах Мантэсоры, гэты клопат пра дзіця павінны быць атрыманы з самага маленства.
Наша каманда
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website